Традыцыя правядзення беларускага народнага свята Каляды у нашым дзіцячым садку існуе даўно. І ў гэтым годзе ў нашай установе прайшло фальклорнае свята “Калядкі”. Да Каляд у дзіцячым садку рыхтаваліся: дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні і беларускія народныя танцы.
Дзеці актыўна прымалі удзел у свяце: спявалі калядкі, танцавалі, удзельнічалі у гульнях і частаваліся смачнымі прысмакамі.
Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.



