Разделы сайта

Главная

Нацыянальныя сiмвалы

  Фармiруючы прадстаўленні пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь - сцяг, герб, гімн, трэба падвесці дзіця да разумення, что знакі не проста абазначаюць, а апісваюць і раскрываюць з'явы.

   Ва ўсіх эелементах (сцяг, герб, гімн) закладзены глыбокі сэнс: яны адлюстроўваюць гісторыю походжання дзяржавы, яе тсруктуру, мэты, прынцыпы, нацыянальныя традыцыі, асаблівасці гаспадаркі і прыроды.

   Так, напрыклад змест гутаркі аб сімвалах Беларусі можа быць такім:

   - У кожнай краіны ёсць свае дзяржаўныя сімвалы. Гэта сцяг, герб, гімн. Да іх трэба ставіцца з павагай (паказаць ілюстрацыі з гербам і гімнам).

   Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, а таксама пры ўрачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўстанове дашкольнай адукацыі для дарослых, і ў іншыя памятныя даты, у тым ліку і без выкарыстання дрэўка (флагштока), пры забеспячэнні неабходнай павагі да Дзяржаўнага сцяга Рэспублкiкi Беларусь.

Аб гербе можна расказаць тое, што ён з'явіўся вельмі даўно. Гэта быў адметны знак рыцараў. Служыў ён для таго, каб можна было адрозніць адзін ад аднаго закаваных у жалезныя даспехі воінаў. Такі знак з'явіўся на рыцарскіх шчытах. Ішоў час, не стала рыцараў, але засталіся гербы. Герб з'яўляецца знакам адрознення, эмблемай дзяржавы. Яго выява змяшчаецца на пячатках, на пашпарце грамадзяніна Беларусі, на пагранічных слупах, на будынках, дзе працуе ўрад. Паглядзіце на герб нашай дзяржавы.

   - Контур Беларусі -жоўты- у промнях узыходзячага сонца - гэта наша зямля.

   - Пучкі каласоў - гэта працавіты народ, які вырошчвае хлеб.

   - Ружовыя кветкi- канюшыны - гэта сувязь з жывёльным светам. Гэта корм для коней і кароў

   - Блакітныя кветкі лёну - гэта матэрыял для адзення, сімвал працы, дабра і дастатку. Зямны шар з узыходзячым сонцам - мы беларусы сябруем з усімі народамі, гандлюем, абменьваемся вырабамі і ведамі

   - Чырвоная зорка - сімвал чалавечнасці, знак мужнасці.

   Знаёмячы дзяцей з гімнам Беларусі ў пачатку заняткі лепш правесці гутарку аб тым, што гімн гэта самая ўрачыстая песня краіны. Гімны з'явіліся нашмат раней, чым гербы і сцягі. Гімн спаўняецца ў асабліва важных выпадках, напрыклад, тады, калі героям уручаюць узнагароды, калі спартсмены атрымліваюць залатыя медалі на спаборніцтвах. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выконваецца ў час афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній.

   Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца:

   - пры адкрыцці і закрыцці ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь;

   - падчас урачыстых сходаў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі;

   - грамадзянамі падчас народных, працоўных, сямейных святаў і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэнні неабходнай павагі да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

   Пры афіцыйным выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны – без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, – у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).

   Тэкст Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь:

раскрыть » / « свернуть