У сучасным грамадстве Беларусі адзначаецца рост нацыянальнай самасвядомасці, імкненне да пазнання сваёй гісторыі і культуры. Далучэнне да нацыянальных традыцый свайго народа – актуальная задача выхавання беларускіх дашкольнікаў. Вельмі важна пачынаць гэта у дашкольным дзяцінстве. Менавіта дашкольны ўзрост – найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры, што вельмі важна для далейшага працэсу выхавання.
Вялікае значэнне ў далучэнні дзяцей дашкольнага узросту да нацыянальнай культуры мы адводзім прадметна-развіваючаму асяроддзю. Пад прадметна-развіваючым асяроддзем неабходна разумець натуральную камфортную абстаноўку, рацыянальна арганізаваную у прасторы і часе, насычаную разнастайнымі прадметамі і гульнёвымі матэрыяламі.
У нашых групах створаны беларускія куткі з нацыянальнымі прадметамі: беларуская народная цацка, ганчарныя вырабы, саломы, рушнікі, элементы нацыянальнага касцюма, аформлены альбомы па народнаму мастацтву, мадэлі і макеты матэрыяльнай культуры, прызначаныя як для разглядвання, так і для самастойнай дзейнасці дзяцей.
У працы па далучэнні дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры выкарыстоўваюцца і разнастайныя фальклорныя формы: казкі, гульні, загадкі, пасловіцы, пагаворкі.







